ATLANT сёння
ATLANT вядомы як вытворца папулярных халадзільнікаў, маразільнікаў і пральных машын. З канвеераў прадпрыемства сыходзіць практычная і надзейная тэхніка, якая адпавядае высокім спажывецкім запытам. Нездарма бытавая тэхніка з Мінска вядомая не толькі ў нашай краіне ды іншых постсавецкіх рэспубліках, але і ў многіх еўрапейскіх краінах і нават у далёкай Аўстраліі.
Рыса Атланта
Стратэгічная задача кампаніі ATLANT — развіццё вытворчых магутнасцяў для павелічэння аб’ёму і пашырэння наменклатуры выпускаемых вырабаў.
Шматгадовы вопыт стварэння якаснай і надзейнай прадукцыі, развіццё ўласнай тэхнічнай базы, выкарыстанне апошніх навукова-тэхнічных распрацовак вызначаюць поспех і дасягненні кампаніі.
ATLANT — высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца. Мы ідзём у нагу з часам і імкнёмся выпускаць вырабы, якія максімальна адпавядаюць запытам сучаснага спажыўца. Вопыт, памножаны на імкненне быць наперадзе, — такі залог поспеху кампаніі ATLANT.