Стратэгія
Палітыка ЗАТ «АТЛАНТ» (далей — Таварыства) па пытаннях работы з акцыянерамі заснавана на дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь,статуце і лакальных нарматыўных прававых актах Таварыства.Паколькі ўзаемадзеянне Таварыства са сваімі акцыянерамі з’яўляецца адной з умоў далейшага яго развіцця і інструментам дасягнення агульных мэт, у Таварыстве вядзецца бесперапынная работа з акцыянерамі, накіраваная на:
- Забеспячэнне безумоўнай, своечасовай і поўнай рэалізацыі законных правоў усіх акцыянераў Таварыства незалежна ад памеру пакета акцый, якімі яны валодаюць, і ўдасканаленне механізмаў іх рэалізацыі;
- Фарміраванне эфектыўнага карпаратыўнага ўзаемадзеяння менеджменту і акцыянераў Таварыства ў інтарэсах устойлівага і дынамічнага развіцця Таварыства і прытрымлівання законных правоў акцыянераў, заснаванага на агульнасці іх інтарэсаў;
- Пастаяннае ўдасканаленне існуючых і распрацоўка новых формаў і метадаў работы з акцыянерамі, якія аблягчаюць рэалізацыю імі сваіх правоў, механізмаў узаемаадносін Таварыства са сваімі акцыянерамі на базе збліжэння і гарманічнага спалучэння іх інтарэсаў, узаемнай павагі і прытрымлівання правоў і абавязкаў, а таксама з улікам правоў і абавязацельстваў Таварыства перад трэцімі асобамі;
- Выяўленне і аналіз агульных і спецыфічных праблем акцыянераў з мэтай укаранення дзейсных тыпавых механізмаў іх вырашэння, забеспячэнне даступнасці кансультатыўных паслуг па пытаннях, звязаных з валоданнем акцыямі Таварыства;
- Забеспячэнне эфектыўнай штодзённай работы са зваротамі акцыянераў, якія паступілі ў пісьмовай ці электроннай форме, альбо пры асабістым звароце.
Таварыства імкнецца да таго, каб работа з акцыянерамі вялася на высокім якасным узроўні з выкарыстаннем эканамічна найбольш эфектыўных спосабаў і інструментаў, у тым ліку заснаваных на сучасных інфармацыйных тэхналогіях (размяшчэнне інфармацыі на інтэрнэт-сайце Таварыства, выкарыстанне электроннай пошты і да т.п.).
У мэтах забеспячэння адказаў на пытанні, што ўзнікаюць у акцыянераў у сувязі з валоданнем акцыямі, Таварыствам арганізаваны прыём акцыянераў атэставаным спецыялістам рынку каштоўных папер (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 61, к. 978 тэл. (017) 369-58-69, унутр. тэл. 6162). З адказамі на найбольш часта задаваныя акцыянерамі Таварыства пытанні можна таксама азнаёміцца ў раздзеле Часта задаваныя пытанні.
Асноўным правам акцыянераў з’яўляецца права ўдзельнічаць у кіраванні дзейнасцю Таварыства. Гэтае права акцыянеры могуць рэалізаваць з дапамогай удзелу (асабіста альбо праз прадстаўніка, які мае належным чынам аформленую даверанасць) у праводзімых агульных сходах акцыянераў.
Менеджмент Таварыства забяспечвае безумоўнае выкананне рашэнняў, прынятых агульным сходам акцыянераў, у тым ліку па выплаце дывідэндаў у памеры і тэрміны, устаноўленыя рашэннем агульнага сходу акцыянераў. Пры гэтым неад’емнай умовай поўнай рэалізацыі права на атрыманне дывідэндаў з’яўляецца падтрыманне акцыянерам праўдзівасці і актуальнасці звестак (рэквізітаў), якія змяшчаюцца ў рэестры ўладальнікаў каштоўных папер Таварыства. Пры змяненні звестак (рэквізітаў), указаных у анкеце, акцыянеру неабходна ў максімальна кароткі тэрмін звярнуцца ў дэпазітарый Таварыства і паведаміць змененыя даныя пра сябе (дэпазітарый Таварыства: Дэпазітарый ААТ “БПС-Ашчадбанк” 220005, г. Мінск, б-р імя Мулявіна, 6). З парадкам, памерамі і тэрмінамі выплаты дывідэндаў можна азнаёміцца ў раздзеле Дывідэндная палітыка.
Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з валоданнем акцыямі Таварыства, акцыянеры могуць напісаць на ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ прадпрыемства або звяртацца па ўказаных ніжэй рэквізітах:
Дэпазітарый | Дэпазітарый ААТ «БПС-Ашчадбанк» |
Адрас: 220005, г. Мінск,б-р імя Мулявіна, дом 6 Тэл: (017) 289-47-49, (017) 289-49-00 Вэб-сайт: www.bps-sberbank.by Час работы: з 9.00 да 16.30 (пн. – чц.); з 9.00 да 16.00 (пт); суб., нядз. — выхадны |
Консультации |
Юрыдычнае ўпраўленне ЗАТ «АТЛАНТ» |
Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 61 Тэл:369-58-69, 61-62, 56-51 (внутр.) Час работы: з 9.00 да 17.00 (пн. – пт.); выхадныя дні – сб., нядз. |
Пытанні выплаты дывідэндаў |
Цэнтральная бухгалтэрыя ЗАТ «АТЛАНТ» |
Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 61 Тэл:(017) 369-58-69, 61-62, 56-51 (унутр.) Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны |
Для звестак |
Упраўленне персаналу ЗАТ «АТЛАНТ» |
Тэл: (017) 218-62-01, (017) 218-63-23, 62-01, 63-23 (унутр.) Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны |
Наглядальны савет ЗАТ «АТЛАНТ» |
Тел: (017) 218-6203, 62-03 (унутр.) | |
Савет ветэранаў |
Тэл: (017) 218-64-09, (017) 203-29-31, 64-09 (унутр.) Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны |
Таварыства гарантуе ўсім сваім акцыянерам забеспячэнне ўсіх існуючых у іх правоў, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Таварыства, што вынікаюць з абавязацельстваў Таварыства перад сваімі акцыянерамі.
Статут
Усяго дакументаў: 6 |
на 9 верасня, 2019 |