История компании ATLANT

2017 год

  • На фестывалi-конкурсе «Выбар года 2017» у Беларусі знакам узнагародыў намінацыі «Халадзільнік №1» узнагароджана кампанія ATLANT
  • Асвоена серыйная вытворчасць мадэльнага шэрага халадзільнікаў ХМ46ХХ-ХХХ і маразільнікаў 7606-ХХХ.
  • Сабрана доследная партыя халадзільнікаў ХМ-1602-ХХХ.
  • Сабраны доследны ўзор халадзільніка-маразільніка тыпу «side by-side».
  • Уведзена ў эксплуатацыю вакуумфармовачная лінія KIFIEL з лазерным комплексам апрацоўкі шафы ўнутранай.

2016 год

  • По вынікам міжнароднага фестываля-конкурса «Выбар года 2016 у Беларусі» званне «Халадзільнік №1» атрымала прадукцыя кампаніі ATLANT.
  • «АТЛАНТ» стаў брэндам-лідарам таварнай групы «халадзільнікі» і таварнай групы «брэнд-набытак» у Спажывецкай намінацыі прафесійнага конкурсу «Брэнд года» Беларусі.
  • Выканана зборка ўсталявальнай партыі мадэльнага шэрага ХМ-46ХХ-ХХХ.
  • Асвоена новая лінейка маразільнікаў NO FROST М7606 серыі.

2015 год

  • У кастрычніку 2015 г. Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь завершаны інспекцыйны аўдыт дзейнай на МЗХ і ЗБТ сістэмы менеджменту якасці (СТБ ISO 9001-2009 і DIN EN ISO 9001:2008) і выдадзены новыя сертыфікаты адпаведнасці СМЯ на перыяд да 01.11.2018 года.
  • ATLANT стаў пераможцам міжнароднага фестываля-конкурса«Выбар года 2015» у намінацыі «Халадзільнік №1 2015»
  • У прафесійным конкурсе «Брэнд года» Беларусі, фінал якога адбыўся 27-29 студзеня 2016 года, кампанія ATLANT стала брэндам-лідарам таварнай групы «халадзільнікі» і таварнай групы «брэнд-набытак» у Спажывецкай намінацыі конкурсу
  • У 2015 годзе кампанія «АТЛАНТ» атрымала прэстыжную прэмію «HR- брэнд Беларусь 2015». Гэта прэмія ўручаецца кампаніям, якія цягам 2014-2015 года паспяхова рэалізавалі праекты для сваіх цяперашніх і патэнцыйных супрацоўнікаў. HR (эйч ар) — з ангельскай мовы расшыфроўваецца, як «human resourses», то бок «чалавечыя рэсурсы»
  • У рэспубліканскім конкурсе «Лідар энергаэфектыўнасці – 2015» прадукцыя пад таварным знакам «АТЛАНТ» адзначана двума дыпломамі за перамогу ў намінацыі «Энергаэфектыўнае абсталяванне года». Першы дыплом атрымаў халадзільнік ХМ-4424ND, а другi — пральная аўтаматычная машына 70С1010.

2014 год

  • Пастановай Савета Міністраў ад 19 лютага 2014 года №150 пацверджана званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці закрытаму акцыянернаму таварыству «АТЛАНТ», г. Мінск; Конкурс на атрыманне прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца з 1999 года. За час яго правядзення ЗАТ «АТЛАНТ» у пяты раз стаў яго лаўрэатам (1999, 2002, 2005, 2008 і 2013).
  • У кастрычніку 2014 г. ад Дзяржстандарту РБ атрыманы афіцыйныя дакументы аб паспяховым завяршэнні інспекцыйнага аўдыту дзеючай на МЗХ і ЗБТ сістэмы менеджменту якасці (СТБ ISO 9001-2009 і DIN EN ISO 9001-2008) і пра пацверджанне сертыфіката адпаведнасці СМЯ.
  • Кампанія ATLANT стала брэнд-лідэрам у трох таварных групах: халадзільнікі, пральныя машыны і «Брэнд-гонар Беларусі» ў прафесійным конкурсе «Брэнд года Беларусі-2014».
  • Ва Украіне ATLANT ўдастоены звання «ВЫБАР ГОДА 2014» у катэгорыі «Маразільная камера года»!
  • Пачатак серыйнага вырабу халадзільнікаў NO FROST шырынёй 700мм.
  • Пачатак серыйнага вырабу СМА з 9-м інтэрфейсам.

2013 год

  • Адкрыты салоны-крамы ATLANT у Бабруйску, Пінску, Мінску, Баранавічах, Салігорску, Полацку, Лідзе і Брэсце.
  • Гандлёвая марка ATLANT заваявала першае месца ў намінацыі «Халадзільнік» у Міжнародным конкурсе «Фаварыты Поспеху - 2012» ва Украіне (дзейнасць конкурсу скіравана на вызначэнне самых паспяховых гандлёвых марак украінскага рынку). Ажыццёўлена паўторная сертыфікацыя дзейнай сістэмы менеджменту якасці ў Нацыянальнай сістэме пацверджання адпаведнасці з атрыманнем сертыфіката. Для МЗХ і ЗБТ ажыццёўлены: сертыфікацыя дзейнай сістэмы менеджменту якасці ў Нямецкай сістэме акрэдытацыі (DAkkS) з атрыманнем сертыфіката.
  • Пачаты выпуск халадзільнікаў 63-й серыі з Super fresh box (зонай свежасці).
  • У траўні выраблена першая буйная партыя СМА з 10-м інтэрфейсам (1776 штук).
  • З красавіка 2013 года пачаўся выпуск кампрэсараў уласнай распрацоўкі серыі СТ, які дазваляе вырабляць халадзільнікі класа энергаэфектыўнасці «А+++».

2012 год

  • Мінскі завод халадзільнікаў і Завод бытавой тэхнікі паспяхова сертыфікавалі дзейную сістэму менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням стандарта DIN EN ISO 9001:2008 у нямецкай сістэме акрэдытацыі (DA kkS)
  • На Мінскім заводзе халадзільнікаў сышла з канвеера першая партыя халадзільнікаў з сістэмай No Frost. Пачата зборка новай серыі халадзільнікаў, шырынёй 700 мм
  • На Заводзе бытавой тэхнікі выпушчаны новыя мадэлі СМА з 8-м інтэрфейсам і павялічанай загрузкай
  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе выраблены 36-мільённы кампрэсар. Упершыню выраблены тэрмапластаўтамат ТМ-1000Да з высілкам запiрання 1000 тон.

2011 год

  • ЗАТ «АТЛАНТ» занесена на Рэспубліканскую дошку Пашаны па выніках працы за 2010 г. і за пяцігодку 2006-2010 гг.
  • На Мінскім заводзе халадзільнікаў пачала працаваць новая пляцоўка фарбавання дэталяў з пластмасы.
  • На Заводзе бытавой тэхнікі з канвеера сышла мільённая пральная машына АТЛАНТ з моманту пачатку вытворчасці.
  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе адкрыта новая вытворчасць па выпуску ўніверсальных электрарухавікоў да бытавых пральных машын.
  • Баранавіцкаму станкабудаўнічаму заводу споўнілася 25 гадоў.

2010 год

  • З моманту пачатку вытворчасці выраблены 30-мільённы халадзільнік АТЛАНТ і 30-мільённы кампрэсар АТЛАНТ.
  • На Мінскім заводзе халадзільнікаў укаранiлi цэнтральную аўтаматызаваныю дыспетчарскую вытворча-дыспетчарскага аддзела МЗХ.
  • Выраблена партыя халадзільнікаў GOLD Exclusive.
  • На Заводзе бытавой тэхнікі ўкаранёны комплекс абсталявання для зборкі пральных машын магутнасцю 500 000 штук у год.  
  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе створана вытворчасць эмальпровада.

2009 год

  • 50–годдзе з дня заснавання Мінскага завода халадзільнікаў.
  • На Мінскім заводзе халадзільнікаў пачала працаваць лінія фарбавання нямецкай фірмы «EISENMANN», абсталяванне якой дазваляе афарбоўваць халадзільнікі ў розныя колеры.

2008 год

  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе ўведзена ў лад новая тэхналагічная лінія па вытворчасці высокаэфектыўных кампрэсараў па ліцэнзіі фірмы «DANFOSS» (Данія).
  • На Мінскім заводзе халадзільнікаў выраблены першыя ўбудаваныя халадзільнікі ХМ 4007. Асвоены двухкампрэсарныя халадзільнікі АТЛАНТ з класам энергаэфектыўнасці А, якія змяншаюць выдатак электраэнергіі ў суткі да 30%.
  • Мінскаму заводу халадзільнікаў прысуджана Прэмія Ўрада РБ за дасягненні ў вобласці якасці.

2007 год

  • Афіцыйнае адкрыццё Завода бытавой тэхнікі і вытворчасці пральных аўтаматычных машын АТЛАНТ.

2006 год

  • Выраблены 25 000 000-ы халадзільнік АТЛАНТ і 20 000 000-ы кампрэсар АТЛАНТ.

2005 год

  • Мінскаму заводу халадзільнікаў прысуджана Прэмія Ўрада РБ за дасягненні ў вобласці якасці.
  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе выраблены першы электрачайнік АТЛАНТ.

2004 год

  • Асвоена вытворчасць халадзільнікаў АТЛАНТ серыі «Новая хваля» з электронным блокам кіравання і індыкацыі. 

  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе выраблена першая канфорачная панэль АТЛАНТ.

2003 год

  • На Заводзе бытавой тэхнікі выпушчана першая пральная аўтаматычная машына АТЛАНТ.
  • Мінскі завод халадзільнікаў асвоіў вытворчасць малагабарытных тэрмаэлектрычных халадзільнікаў.
  • Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі РБ выдаў Мінскаму заводу халадзільнікаў сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднай сістэмы стандартаў СТБ ІСО 9001-2000 да распрацоўкі, вытворчасці і абслугоўвання халадзільнікаў, маразільнікаў, шаф халадзільных і абслугоўванню машын пральных аўтаматычных.

2002 год

  • Мінскаму заводу халадзільнікаў прысуджана Прэмія Ўрада РБ за дасягненні ў вобласці якасці.

2001 год

  • Мінскі завод халадзільнікаў асвоіў вытворчасць халадзільных шаф са шклянымі дзвярамі.
  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе выраблена першая серыйная партыя абсталявання для перапрацоўкі пластмас – тэрмапластаўтаматы мадэлі БЗСТ 125/250.
  • Выпушчаны 10 000 000-ы кампрэсар.
  • Мінскі завод халадзільнікаў першым у Рэспубліцы Беларусь атрымаў экалагічны сертыфікат адпаведнасці вымогам міжнароднай сістэмы стандартаў ІСО 14001-2000 да захавання чысціні навакольнага асяроддзя пры вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў, а таксама пацвердзіў раней атрыманы сертыфікат адпаведнасці сістэмы якасці распрацоўкі і вытворчасці халадзільнікаў, маразільнікаў і халадзільных шаф вымогам ІСО 9001-96.

1999 год

  • Мінскаму заводу халадзільнікаў прысуджана Прэмія Ўрада РБ за дасягненні ў вобласці якасці.

1998 год

  • Выпушчана першая партыя халадзільнікаў 700-й серыі. Выраблены першы двухкампрэсарны халадзільнік МХМ-1704.
  • Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі РБ выдаў МЗХ сертыфікат адпаведнасці вымогам міжнароднай сістэмы стандартаў СТБ ІСО 9001-96 да праектавання, вытворчасці і абслугоўвання халадзільнікаў і маразільнікаў.
  • БСЗ Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі РБ выдадзены сертыфікат адпаведнасці сістэмы кіравання якасцю вымогам міжнародных стандартаў ІСО 9002.

1997 год

  • Пачата вытворчасць кампрэсара СКО для бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў, якiя працуюць на азонабяспечным холадагенце – хладоне R134а.
  • Зборка халадзільнікаў і маразільнікаў перакладаецца на больш дасканалую сістэму – палетную (спадарожнікавую).
  • На Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе вырабляецца новае абсталяванне транспартавых, складавых, зборачных сістэм.

1995 год

  • Паспяхова праведзены падрыхтоўчыя працы і пачата вытворчасць халадзільнікаў і маразільнікаў з азонабяспечным холадагентам.
  • Асвоена поўная праектная магутнасць па вытворчасці кампрэсараў – 1,5 млн. штук.

1994 год

  • Выраблены 1 000 000-ы кампрэсар Атлант.

1993 год

  • Створана акцыянернае таварыства па выпуску бытавых халадзільнікаў «АТЛАНТ», у склад якога ўвайшлі Мінскі завод халадзільнікаў і Баранавіцкі станкабудаўнічы завод.
  • Выраблена першая партыя халадзільнікаў АТЛАНТ з кампрэсарамі Баранавіцкага станкабудаўнічага завода.

1990 год

  • Прынята рашэнне аб арганізацыi на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе вытворчасці кампрэсараў да бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў.

1987 год

  • Выпушчаны 10 000 000-ы халадзільнік МЗХ.

1978 год

  • На экспарт адпраўлены 1 000 000-ы халадзільнік МЗХ.

1977 год

  • Створана вытворчае з’яднанне «АТЛАНТ», у склад якога ўвайшлі: Мінскі завод халадзільнікаў (галаўное прадпрыемства), Смаленскі завод халадзільнікаў (РСФСР), Алітускі завод халадзільнікаў і Мажэйкяйскі завод кампрэсараў (Літоўская ССР).

1976 год

  • За распрацоўку і арганізацыю масавага выпуску высакаякасных бытавых халадзільнікаў МЗХ узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1974 год

  • Упершыню ў СССР выраблены маразільнік Мінск-17.

1973 год

  • Упершыню ў СССР выраблены двухкамерны халадзільнік Мінск-7.
  • Выпушчана партыя халадзільнікаў з пенаполіўрэтанавай цеплаізаляцыяй.
  • Пачаты экспарт халадзільнікаў МЗХ.

1971 год

  • На новых вытворчых пляцах МЗХ выраблены 1 000 000-ы халадзільнік.

1964 год

  • Пачалася масавая вытворчасць халадзільнікаў Мінск-2.

1962 год

  • Выпушчаны першы халадзільнік – Мінск-1.

1959 год

  • У Мінску на базе завода газавай апаратуры па Пастанове Рады Міністраў БССР № 554 ад 24 жніўня 1959 года пачалася рыхтоўля да выпуску бытавых электрахаладзiльнiкаў.