Каб пастаянна паляпшаць працу сайта і прапановы для вас, мы выкарыстоўваем файлы cookie. Мы нікому не перадаем атрыманыя звесткі. Калі вы працягваеце карыстацца сайтам, гэта азначае, што вы не пярэчыце супраць прымянення дадзенай тэхналогіі.
Больш падрабязна: Палітыка прыватнасці і выкарыстання cookie.

Пастаўшчыкам

Мы заўсёды рады новым пастаўшчыкам. Калі вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, калі ласка, азнаёмцеся з крытэрыямі, якія характарызуюць прынцып работы ЗАТ “АТЛАНТ” з новымі партнёрамі.


У цяперашні час у ЗАТ «АТЛАНТ» існуе ўжо сфарміраваная сістэма пастаўшчыкоў, з многімі мы працуем на працягу некалькіх гадоў. Тым не менш мы зацікаўленыя ў пашырэнні кола пастаўшчыкоў і заўсёды гатовыя разглядаць прапановы аб супрацоўніцтве, калі новыя прэтэндэнты здольныя прапанаваць найбольш прывабныя і рознабаковыя варыянты супрацоўніцтва.

Мы імкнёмся ствараць і падтрымліваць партнёрскія адносіны з нашымі пастаўшчыкамі. Вось чаму наша супрацоўніцтва мы прапануем будаваць, кіруючыся наступнымі прынцыпамі: сумленнасць і празрыстасць.

У працэсе прыняцця рашэння аб заключэнні альбо адмове ў заключэнні дагавора пастаўкі з контрагентам ЗАТ «АТЛАНТ» кіруецца наступнымі крытэрыямі:

  • Якасць прапануемых Пастаўшчыком для пастаўкі тавараў, а таксама іх упакоўка (тара) павінны адпавядаць патрабаванням дакументацыі ЗАТ «АТЛАНТ».
  • Цана прапануемых Пастаўшчыком для пастаўкі тавараў павінна быць ніжэйшая за закупаемы аналаг.
  • Пастаўшчык павінен прадаставіць неабходны пакет дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць REACH, RoHS.
  • ТМК, прапануемыя Пастаўшчыком, павінны прайсці выпрабаванні на ЗАТ «АТЛАНТ».

Перавагі могуць мець наступныя пастаўшчыкі: 

  • Пастаўшчыкі, якія прапануюць адтэрміноўку плацяжу больш за 45 дзён.
  • Пастаўшчыкі, гатовыя прымяніць спецыяльныя зніжкі для ЗАТ «АТЛАНТ».
  • Пастаўшчыкі, якія фіксуюць цэны на працяглы перыяд.

Каб накіраваць камерцыйную прапанову аб супрацоўніцтве, напішыце нам на info@atlant.by . У прапанове неабходна максімальна поўна ўказаць вашы кантактныя даныя: тэлефон, факс, электронную пошту. Таксама просім абавязкова ўказваць у дасыланых прайс-лістах максімальную велічыню зніжкі, якую вы гатовыя прадаставіць ЗАТ «АТЛАНТ». Калі ваша прапанова акажацца канкурэнтаздольнай, прадстаўнік ЗАТ «АТЛАНТ» звяжацца з вамі.