На аснове шматгадовага вопыту стварэння бытавойтэхнікі і ўкаранення перадавых тэхналогій ЗАТ «АТЛАНТ» развіў шматпрофільную вытворчасць прамысловага абсталявання.

Перш за ўсё была арганізавана вытворчасць высокаэфектыўных кампрэсараў. Гэтыя камплектуючыя для вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў за параўнальна невялікі перыяд часу сталі папулярнымі ў вытворцаў бытавой халадзільнай тэхнікі, паколькі з’яўляюцца самымі надзейнымі і эфектыўнымі сярод тых, што выпускаюцца ў краінах СНД.

Электрабяспека кампрэсараў ЗАТ «АТЛАНТ» пацверджана сертыфікатам нямецкага выпрабавальнага цэнтра VDE. Мадэльны рад кампрэсараў на азонабяспечных холадагентах увесь час пашыраецца, павышаецца тэхнічны ўзровень вырабаў. Пры распрацоўцы новых мадэляў асаблівая ўвага надаецца зніжэнню ўзроўню шуму, памяншэнню расходу электраэнергіі.

ЗАТ «АТЛАНТ» таксама вырабляе рознае абсталяванне для перапрацоўкі пластмас (тэрмапластаўтаматы, драбілкі, маніпулятары). Праектаванне і выраб аснасткі (ліццёвых формаў), дапаможнага абсталявання, пастаўка тэрмапластаўтаматаў – усё гэта аб’яднанне прапаноўвае для патэнцыйных заказчыкаў.

Паспяховы вопыт выкарыстання ў вытворчым працэсе транспартна-складскіх і зборачных сістэм, распрацаваных і створаных на аб’яднанні, паклаў пачатак выпуску на ЗАТ «АТЛАНТ» функцыянальных модуляў, ролікавых канвеераў, пад’ёмнікаў. ЗАТ «АТЛАНТ» прапаноўвае комплексныя рашэнні ў галіне стварэння транспартна-складскіх і зборачных сістэм на любой вытворчасці.

У цэхах ЗАТ «АТЛАНТ» выпускаецца спецыяльнае тэхналагічнае абсталяванне, а таксама арганізавана інструментальная вытворчасць. Шырокія магчымасці інструментальнай вытворчасці забяспечаны высокім узроўнем арганізацыі праектавання (тэхналагічнай аснасткі, інструменту), аснашчанасцю высокадакладным тэхналагічным абсталяваннем.

Паспяхова створанае прамысловае абсталяванне ЗАТ «АТЛАНТ» шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці бытавойтэхнікі. Яно шмат у чым вызначае эфектыўнасць вытворчасці і стварэнне канкурэнтаздольнай прадукцыі ЗАТ «АТЛАНТ».