<
Каб пастаянна паляпшаць працу сайта і прапановы для вас, мы выкарыстоўваем файлы cookie. Мы нікому не перадаем атрыманыя звесткі. Калі вы працягваеце карыстацца сайтам, гэта азначае, што вы не пярэчыце супраць прымянення дадзенай тэхналогіі.
Больш падрабязна: Палітыка прыватнасці і выкарыстання cookie.

Дывідэндная палітыка

Дывідэндная палітыка ЗАТ «АТЛАНТ» (далей — Таварыства) засноўваецца на балансе інтарэсаў Таварыства і яго акцыянераў. Таварыства імкнецца павялічваць памер дывідэндаў, якія выплачваюцца акцыянерам, зыходзячы з памеру атрыманага чыстага прыбытку за год і патрэб развіцця вытворчай і інвестыцыйнай дзейнасці Таварыства.

Выплата дывідэндаў

Таварыства ажыццяўляе выплату дывідэндаў па выніках фінансавага (каляндарнага) года.

У адпаведнасці са СТАТУТАМ Таварыства рашэнне аб выплаце дывідэндаў на падставе рэкамендацый наглядальнага савета аб іх памеры і тэрмінах выплаты прымаецца агульным сходам акцыянераў.

Таварыства мае права прыняць рашэнне аб выплаце дывідэндаў толькі пасля выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, а таксама пакрыцця страт бягучых перыядаў, якія ўтварыліся па віне Таварыства.

Таварыства не мае права прымаць рашэнні пра аб’яўленне і выплату дывідэндаў, а таксама выплачваць дывідэнды, калі:

  • Кошт чыстых актываў Таварыства меншы за суму яго статутнага фонду і рэзервовых фондаў альбо стане меншы за іх суму ў выніку выплаты дывідэндаў;
  • Таварыства мае ўстойлівы характар неплацежаздольнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) або калі ўказаны характар з’явіцца ў Таварыства ў выніку выплаты дывідэндаў;
  • Не завершаны выкуп акцый па патрабаванні акцыянераў.

Частка прыбытку Таварыства, якая накіроўваецца на выплату дывідэндаў, размяркоўваецца паміж акцыянерамі прама прапарцыянальна колькасці акцый, што належаць ім.

Дывідэнды выплачваюцца толькі па размешчаных акцыях.

Спіс акцыянераў, якія маюць права на атрыманне дывідэндаў

Спіс акцыянераў, якія маюць права на атрыманне дывідэндаў, складаецца на падставе даных таго ж рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, на падставе якога быў складзены спіс асоб, што маюць права на ўдзел у агульным сходзе акцыянераў Таварыства, які прыняў рашэнне аб выплаце адпаведных дывідэндаў.

Акцыянер можа даведацца пра ўключэнне яго ў спіс асоб, якія маюць права на выплату дывідэндаў, у юрыдычным упраўленні Таварыства:

Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў 61, каб. 978 Тэл: (017)369-58-69, 61-62 (унутр.) Кантактная асоба: Рудзяк Максім Сяргеевіч Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў 61, каб. 978
Тэл: (017) 369-58-69, 61-62 (унутр.)
Кантактная асоба: Хамдамава Дыяна Эркiнаўна
Час работы: с 9.00 до 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны

Парадак выплаты дывідэндаў

Дывідэнды выплачваюцца ў грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь шляхам пераліку на рахункі акцыянераў, указаныя ў анкеце, прадстаўленай акцыянерам у дэпазітарый Таварыства, або перасылаюцца праз аддзяленні РА «Белпошта». Праз касу Таварыства выплачваюцца дывідэнды, вернутыя банкамі, і дывідэнды, што належаць наследнікам акцыянераў Таварыства, якія не былі атрыманы спадчынадаўцам. Для атрымання дывідэндаў наследнікі асабіста прадстаўляюць у юрыдычнае ўпраўленне Таварыства:

  • Пашпарт;
  • Заяву (спампаваць)
  • Копію пасведчання аб праве на спадчыну;
  • Копію выпіскі па рахунку “Дэпо”, атрыманую ў дэпазітарыі Таварыства.

Давераныя асобы наследнікаў акрамя вышэйпералічаных дакументаў таксама прадстаўляюць належным чынам завераную даверанасць.

Выплата грашовых сродкаў, што прыпадаюць на акцыянера Таварыства — фізічную асобу, якая выконвае аліментныя абавязкі, ажыццяўляецца за вылікам сродкаў, што прыпадаюць на аліменты.

Падаткаабкладанне выплатных дывідэндаў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Стаўка падатку з фізічных асоб складае 12%.

Асаблівасці выплаты дывідэндаў на акцыі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Статыстыка выплаты дывідэндаў за папярэднія гады

Год выплаты Сума, што накіроўваецца на выплату дывідэндаў
руб. за год
Памер дывідэндаў на 1 акцыю
руб., без уліку падаткаў
Дата складання спіса асоб, якія маюць права на атрыманне дывідэндаў Тэрмін выплаты дывідэндаў
2010 4 362 294 681 972,9 25.02.2011 с 25.07.2011
2011 11 766 616 437 2624,3 29.02.2012 с 25.07.2012
2012 4 738 300 000 1056,78 21.02.2012 с 25.06.2013
2013 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 31.03.2014 №43)
2014 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 31.03.2015 №44)
2015 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 30.03.2016 №45)
2016 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 30.03.2017 №47)
2017 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 30.03.2018 №48)
2018 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 29.03.2019 №49)
2019 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 20.03.2020 №51)
2020 Не выплачваюцца ў адпаведнасці з рашэннем гадавога агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 30.03.2021 №52)