Каб пастаянна паляпшаць працу сайта і прапановы для вас, мы выкарыстоўваем файлы cookie. Мы нікому не перадаем атрыманыя звесткі. Калі вы працягваеце карыстацца сайтам, гэта азначае, што вы не пярэчыце супраць прымянення дадзенай тэхналогіі.
Больш падрабязна: Палітыка прыватнасці і выкарыстання cookie.

Афіляваныя асобы

Афіляваныя асобы ЗАТ «АТЛАНТ» (далей — Таварыства) — фізічныя і юрыдычныя асобы, здольныя прама і (ці) ускосна (праз іншых фізічных і (ці) юрыдычных асоб) вызначаць рашэнні альбо аказваць уплыў на іх прыняцце Таварыствам, а таксама юрыдычныя асобы, на прыняцце рашэнняў якімі Таварыства аказвае такі ўплыў.

Таварыства вядзе ўлік сваіх афіляваных асоб шляхам складання і вядзення спіса афіляваных асоб. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў дадзеным спісе, а таксама выпіскі са спіса афіляваных асоб Таварыства могуць быць прадастаўлены трэцім асобам па іх пісьмовым запыце на імя старшыні наглядальнага савета Таварыства, які змяшчае абгрунтаванне неабходнасці азнаямлення з такой інфармацыяй.

У мэтах выканання патрабаванняў заканадаўства ў дадзеным раздзеле Таварыства раскрывае для ўсеагульнага ведама інфармацыю аб здзелках Таварыства, у здзяйсненні якіх існуе зацікаўленасць:

  • Членаў наглядальнага савета, членаў дырэкцыі, генеральнага дырэктара Таварыства;
  • Мужа (жонкі), бацькоў, паўналетніх дзяцей і іх сужэнцаў, усынавіцеляў, паўналетніх усыноўленых (удачароных) і іх сужэнцаў, дзеда, бабкі, паўналетніх унукаў і іх сужэнцаў, родных братоў і сясцёр і бацькоў мужа (жонкі) членаў наглядальнага савета, членаў дырэкцыі, генеральнага дырэктара Таварыства;
  • Членаў калегіяльных органаў кіравання юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе паўнамоцтвы аднаасобнага выканаўчага органа Таварыства, фізічнай ці юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе паўнамоцтвы аднаасобнага выканаўчага органа гэтай юрыдычнай асобы.

Да гэтага часу здзелкі з афіляванымі асобамі Таварыства, якія падлягаюць раскрыццю для ўсеагульнага ведама, не здзяйсняліся.