Каб пастаянна паляпшаць працу сайта і прапановы для вас, мы выкарыстоўваем файлы cookie. Мы нікому не перадаем атрыманыя звесткі. Калі вы працягваеце карыстацца сайтам, гэта азначае, што вы не пярэчыце супраць прымянення дадзенай тэхналогіі.
Больш падрабязна: Палітыка прыватнасці і выкарыстання cookie.

Спартыўны комплекс

Самыя нізкія цэны, пастаянныя акцыі і скідкі
Зручнае размяшчэнне
Бясплатная паркоўка
Вялікі спектр паслуг, бясплатны інвентар
Прасторныя і светлыя залы
Вопытныя інструктары

Зручнае размяшчэнне:
вул. Сапёраў, 5

Комплекс размяшчаецца недалёка ад цэнтра горада, за 100 м ад праспекта Пераможцаў, побач з Рэспубліканскім цэнтрам тэніса.
+375 17 218-61-56
+375 44 717-15-29

Скідкі і акцыі

  • Скідка 50 % пенсіянерам: трэнажорная зала, пілатэс (у 10:00 па аўторках, чацвяргах і пятніцах), більярд і настольны тэніс да 15:00.
  • Разавае наведванне трэнажорнай залы — 4 рублі (па выхадных днях).

Групавы фітнес

Праводзім заняткі па фіт-мікс, пілатэсе, табаце, аэробіцы (стэп і сілавая). А таксама функцыянальны трэнінг, аздараўленчая гімнастыка, праграма Lady Light. Прафесійныя інструктары дапамогуць вам быць у добрай форме і цудоўным настроі.

Трэнажорная зала
на 190 м²

Сучасная, люстраная, зручная для заняткаў і зносін, вялікая і прасторная зала з сістэмай вентыляцыі. Укамплектавана прафесійным трэнажорным абсталяваннем на ўсе групы мышцаў, кардыялініяй, вялікім гантэльным радам.

Гульнявая зала
на 648 м²

Светлая, прасторная, адпавядае сусветным стандартам. З трох бакоў над ёю ўзвышаюцца балконы для гледачоў, што робіць яе зручнай для правядзення спартыўных спаборніцтваў. Аснашчана электронным табло, акустычнай сістэмай і спартыўным абсталяваннем для заняткаў і правядзення спаборніцтваў.

Зала гімнастыкі
на 300 м²

Дзякуючы высокай столі паветра ў любы час года заўсёды свежае, што спрыяе правядзенню заняткаў. Прасторная, добра асветленая зала, дзе можна праводзіць заняткі па аэробіцы, пілатэсе, спартыўных танцах, каратэ, мастацкай гімнастыцы і г.д.

Зала адзінаборстваў
на 220 м²

Займаюцца дзеці з 10 гадоў і дарослыя барацьбой самба, дзюдо і ўсходнімі адзінаборствамі. У зале ўсталяваны трэнажоры і вялікая «шведская» сценка. Сярод выхаванцаў фізкультурна-аздараўленчага комплексу ёсць чэмпіёны і прызёры міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па самба.

2 залы для фітнесу

Два люстраныя залы выдатна падыдуць для групавых трэніровак (74 і 124 м²). Аснашчаны кандыцыянерамі, гантэльным радам з «крокам» ад 0,5 кг да 3 кг, «шведскай» сценкай, бодзібарамі, «рынгамі», фіт-боламі, стэпамі ды іншым інвентаром для фітнесу.

2 залы для настольнага
тэніса

Малая зала (52 м²) з адным сталом выдатна падыдзе невялікай кампаніі для камфортнага правядзення часу. Вялікая зала (100 м²) абсталявана двума сталамі ад нямецкага вытворцы STIGA Expert Roller.

Більярдная зала: пул,
снукер, піраміда

Мае прыемную паўкруглую форму. У зале ўсталяваны два сталы для гульні ў «Піраміду», сталы для гульні ў «Пул» і «Снукер».

Футбольнае поле
з сінтэтычным пакрыццём

Адпавядае сусветным стандартам. Можна гуляць у футбол на ўсім полі і ў міні-футбол на дзвюх пляцоўках адначасова. Раздзявальні, душавыя і туалетныя пакоі знаходзяцца ў будынку фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Абсталявана загараджальнай сеткай і асвятленнем для гульні ў цёмны час сутак.

Пакой Дартса
на 48 м²

Памяшканне падзелена на дзве зоны: гульнявая зона (35 м²) на 3 дарожкі і зона адпачынку (13 м²).

2 утульныя саўны
з басейнам

«Вадзяная пушка», каскад, пакой адпачынку, раздзявальня, выдатная парылка. Зніміце паслятрэніровачную і рабочую стомленасць, аднавіце сілы і адпачніце ў дружнай кампаніі.

Іншыя паслугі
комплексу Атлант

Цырульня, касметычны кабінет, масаж, кафэ-бар, швейнае атэлье.