Каб пастаянна паляпшаць працу сайта і прапановы для вас, мы выкарыстоўваем файлы cookie. Мы нікому не перадаем атрыманыя звесткі. Калі вы працягваеце карыстацца сайтам, гэта азначае, што вы не пярэчыце супраць прымянення дадзенай тэхналогіі.
Больш падрабязна: Палітыка прыватнасці і выкарыстання cookie.

Эксперыментальная вытворчасць

ЗАТ «АТЛАНТ» вырабляе доследныя ўзоры вырабу з выкарыстаннем тэхналогій хуткага прататыпавання (RapidPrototyping). Хуткае прататыпаванне шырока выкарыстоўваецца ў вытворчасці бытавой тэхнікі «АТЛАНТ», дапамагаючы значна скараціць час, неабходны для абнаўлення мадэльнага рада прадукцыі.

3D прынтары

Апісанне FDM

Створаныя CAD-даныя дэталяў матэрыялізуюцца на тэхналагічным абсталяванні FDM Vantage SE фірмы «Stratasys».

Мадэль, вобразна кажучы, «вырошчваецца» ў дадзеных устаноўках, якія рэалізуюць прынцып паслойнага сінтэзу. «Вырошчванне» мадэляў адкрывае неабмежаваныя магчымасці ў тэхналогіі ліцця металаў, дазваляе рэалізаваць канструкцыі, раней не даступныя з прычыны тэхналагічных абмежаванняў.

Тэхналогіі хуткага прататыпавання дазваляюць атрымаць ліцейныя мадэлі на працягу некалькіх гадзін або дзён (для складаных габарытных адлівак) без стварэння спецыяльнай тэхналагічнай ліцейнай аснасткі.

Атрыманне мадэляў дэталяў метадамі хуткага прататыпавання мінімізуюць рызыку памылковых канструктарскіх і тэхналагічных рашэнняў, паколькі распрацоўшчык, маючы рэальную фізічную мадэль будучага вырабу, можа выявіць і ўстараніць канструктыўныя памылкі, адкарэкціраваць шляхі прадаўжэння працэсу праектавання.

Выраб мадэляў-прататыпаў, з таўшчынёй слоя ад 0,127 да 0,254 мм на ўстаноўцы FDM Vantage SE, ажыццяўляецца з дакладнасцю пластмасавых дэталяў, вырабленых у звычайных інжэкцыйных прэс-формах.

Абсталяванне дазваляе ствараць прататыпы дэталяў з максімальнымі памерамі 355х406х406 мм.

Апісанне SLA

Створаныя CAD-даныя дэталяў матэрыялізуюцца таксама на тэхналагічным абсталяванні SLA-250 фірмы «3D-Systems».

Па тэхналогіі стэрэалітаграфіі, адной з найбольш распаўсюджаных тэхналогій хуткага прататыпавання, вырабляюцца дэталі з максімальнымі памерамі 250х250х250 мм на ўстаноўцы SLA-250. Працэс стэрэалітаграфіі дае магчымасць дабіцца лінейнай дакладнасці ±100 мкм пры таўшчыні слоя 0,1 мм.

Для тыражавання шырока прымяняецца метад атрымання дэталяў з дапамогай вакуумнага ліцця ў гібкія формы. Мадэль-прататып выкарыстоўваецца для вырабу аснасткі з сілікону, з дапамогай якой у далейшым ідзе адліўка дэталяў.

Гэтая тэхналогія атрымала шырокае распаўсюджанне пры вытворчасці дробных партый вырабаў з пластмасы, якая заліваецца непасрэдна ў сіліконавую форму.

ЛПК-станкі

Каардынатна-прабіўны прэс Bosсhert Multipunch з ЛПК прызначаны для раскрою тонкаліставога металу з выкананнем розных контурных элементаў (круглыя, авальныя, прамавугольныя, пуклёўка) з высокай прадукцыйнасцю і дакладнасцю.

Дакладнасць высечкі па зададзеных каардынатах, хуткая змена інструменту (max 5 сек), а таксама рабочая зона з сістэмай фіксацыі ліста з 2-ма пнеўматычнымі захватамі з’яўляюцца залогам якасці і высокіх хуткасцей апрацоўкі. Наяўнасць 8-мі незалежных індэксных інструментальных галовак, якімі абсталяваны каардынатна-прабіўны прэс, наяўнасць спецыяльнага інструменту дазваляе дасягнуць высокай прадукцыйнасці апрацоўваемых вырабаў. 

ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ:
  • Max таўшчыня ліста, мм – 0,5;
  • Max памер апрацоўваемай загатоўкі, мм, - 1250х2500;
  • Дакладнасць па восях у працэсе прабіўкі, мм - ±0,1.
Лістагібачны прэс Bosсhert G-Flex з ЛПК прызначаны для высокадакладнага вырабу дэталяў з ліставога і паласавога матэрыялу. Лістагіб незаменны для стварэння карабоў, замкнутых ці незамкнутых профіляў.

Пры рабоце абсталявання выкарыстоўваецца метад халоднай гібкі рабочага металу, без яго папярэдняга нагрэву. Наяўнасць ЛПК значна павялічвае прадукцыйнасць абсталявання і істотна павышае дакладнасць выгібу. Гідраўлічная сістэма працуе бясшумна і дакладна. Таксама прэс аснашчаны сістэмай антыпрагібання, сістэмай механічнага заціску з магчымасцю хуткай змены інструментаў. 

ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ:
  • Таўшчыня апрацоўваемага металу, мм – 0,4-4;
  • Max рабочая даўжыня металу, мм – 2000;
  • Мах вугал гібкі, º - 120.