Каб пастаянна паляпшаць працу сайта і прапановы для вас, мы выкарыстоўваем файлы cookie. Мы нікому не перадаем атрыманыя звесткі. Калі вы працягваеце карыстацца сайтам, гэта азначае, што вы не пярэчыце супраць прымянення дадзенай тэхналогіі.
Больш падрабязна: Палітыка прыватнасці і выкарыстання cookie.

Стратэгія

Стратэгія

Палітыка ЗАТ «АТЛАНТ» (далей — Таварыства) па пытаннях работы з акцыянерамі заснавана на дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь,статуце і лакальных нарматыўных прававых актах Таварыства.

Паколькі ўзаемадзеянне Таварыства са сваімі акцыянерамі з’яўляецца адной з умоў далейшага яго развіцця і інструментам дасягнення агульных мэт, у Таварыстве вядзецца бесперапынная работа з акцыянерамі, накіраваная на:

  • Забеспячэнне безумоўнай, своечасовай і поўнай рэалізацыі законных правоў усіх акцыянераў Таварыства незалежна ад памеру пакета акцый, якімі яны валодаюць, і ўдасканаленне механізмаў іх рэалізацыі;
  • Фарміраванне эфектыўнага карпаратыўнага ўзаемадзеяння менеджменту і акцыянераў Таварыства ў інтарэсах устойлівага і дынамічнага развіцця Таварыства і прытрымлівання законных правоў акцыянераў, заснаванага на агульнасці іх інтарэсаў;
  • Пастаяннае ўдасканаленне існуючых і распрацоўка новых формаў і метадаў работы з акцыянерамі, якія аблягчаюць рэалізацыю імі сваіх правоў, механізмаў узаемаадносін Таварыства са сваімі акцыянерамі на базе збліжэння і гарманічнага спалучэння іх інтарэсаў, узаемнай павагі і прытрымлівання правоў і абавязкаў, а таксама з улікам правоў і абавязацельстваў Таварыства перад трэцімі асобамі;
  • Выяўленне і аналіз агульных і спецыфічных праблем акцыянераў з мэтай укаранення дзейсных тыпавых механізмаў іх вырашэння, забеспячэнне даступнасці кансультатыўных паслуг па пытаннях, звязаных з валоданнем акцыямі Таварыства;
  • Забеспячэнне эфектыўнай штодзённай работы са зваротамі акцыянераў, якія паступілі ў пісьмовай ці электроннай форме, альбо пры асабістым звароце.

Таварыства імкнецца да таго, каб работа з акцыянерамі вялася на высокім якасным узроўні з выкарыстаннем эканамічна найбольш эфектыўных спосабаў і інструментаў, у тым ліку заснаваных на сучасных інфармацыйных тэхналогіях (размяшчэнне інфармацыі на інтэрнэт-сайце Таварыства, выкарыстанне электроннай пошты і да т.п.).

У мэтах забеспячэння адказаў на пытанні, што ўзнікаюць у акцыянераў у сувязі з валоданнем акцыямі, Таварыствам арганізаваны прыём акцыянераў атэставаным спецыялістам рынку каштоўных папер (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 61, к. 978 тэл. (017) 369-58-69, унутр. тэл. 5162). З адказамі на найбольш часта задаваныя акцыянерамі Таварыства пытанні можна таксама азнаёміцца ў раздзеле Часта задаваныя пытанні.

Асноўным правам акцыянераў з’яўляецца права ўдзельнічаць у кіраванні дзейнасцю Таварыства. Гэтае права акцыянеры могуць рэалізаваць з дапамогай удзелу (асабіста альбо праз прадстаўніка, які мае належным чынам аформленую даверанасць) у праводзімых агульных сходах акцыянераў.

Менеджмент Таварыства забяспечвае безумоўнае выкананне рашэнняў, прынятых агульным сходам акцыянераў, у тым ліку па выплаце дывідэндаў у памеры і тэрміны, устаноўленыя рашэннем агульнага сходу акцыянераў. Пры гэтым неад’емнай умовай поўнай рэалізацыі права на атрыманне дывідэндаў з’яўляецца падтрыманне акцыянерам праўдзівасці і актуальнасці звестак (рэквізітаў), якія змяшчаюцца ў рэестры ўладальнікаў каштоўных папер Таварыства. Пры змяненні звестак (рэквізітаў), указаных у анкеце, акцыянеру неабходна ў максімальна кароткі тэрмін звярнуцца ў дэпазітарый Таварыства і паведаміць змененыя даныя пра сябе (дэпазітарый Таварыства: Дэпазітарый ААТ “БПС-Ашчадбанк” 220005, г. Мінск, б-р імя Мулявіна, 6). З парадкам, памерамі і тэрмінамі выплаты дывідэндаў можна азнаёміцца ў раздзеле Дывідэндная палітыка.

Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з валоданнем акцыямі Таварыства, акцыянеры могуць напісаць на ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ прадпрыемства або звяртацца па ўказаных ніжэй рэквізітах:


Дэпазітарый Дэпазітарый ААТ «БПС-Ашчадбанк» Адрас: 220005, г. Мінск,б-р імя Мулявіна, дом 6
Тэл: (017) 289-47-49, (017) 289-49-00
Вэб-сайт: www.bps-sberbank.by
Час работы: з 9.00 да 16.30 (пн. – чц.); з 9.00 да 16.00 (пт); суб., нядз. — выхадны
Консультации Юрыдычнае ўпраўленне
ЗАТ «АТЛАНТ»
Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 61
Тэл:369-58-69, 51-62, 56-51 (внутр.)
Час работы: з 9.00 да 17.00 (пн. – пт.); выхадныя дні – сб., нядз.
Пытанні выплаты
дывідэндаў
Цэнтральная бухгалтэрыя
ЗАТ «АТЛАНТ»
Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 61
Тэл:(017) 369-58-69, 51-62, 56-51 (унутр.)
Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны
Для звестак Упраўленне персаналу
ЗАТ «АТЛАНТ»
Тэл: (017) 218-62-01, (017) 218-63-23,
62-01, 63-23 (унутр.)
Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны
Наглядальны савет
ЗАТ «АТЛАНТ»
Тел: (017) 218-6203, 62-03 (унутр.)
Савет ветэранаў Тэл: (017) 218-64-09, (017) 223-29-31, 64-09 (унутр.)
Час работы: з 9.00 да 17.00 (будні); суб., нядз. — выхадны

Таварыства гарантуе ўсім сваім акцыянерам забеспячэнне ўсіх існуючых у іх правоў, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Таварыства, што вынікаюць з абавязацельстваў Таварыства перад сваімі акцыянерамі.


Статут

Усяго дакументаў: 6
на 9 верасня, 2019  
N Назва Адкрыць Велiчыня, Кб
1 Дадатак 3 да статута ЗАТ «АТЛАНТ». 
Змены  і Дадатакі ў статут ЗАТ «АТЛАНТ». Зацверджана рашэннем чарговага агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «АТЛАНТ» (пратакол ад 29.03.2019 №49), зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 10.04.2019. 
1233
2 Дадатак 2 да статута ЗАТ «АТЛАНТ». 
Змены ў статут ЗАТ «АТЛАНТ». Зацверджана рашэннем чарговага агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «АТЛАНТ» (пратакол ад 30.03.2018 №48), зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 24.04.2018.

 171 
3 Дадатак 1 да статута ЗАО «АТЛАНТ». 
Дапаўненне ў статут ЗАТ «АТЛАНТ». Зацверджана рашэннем пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «АТЛАНТ» (пратакол ад 12.12.2016 №46), зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 21.12.20.

 78 
4 Статут ЗАТ «АТЛАНТ» (рэдакцыя 2016 г.)
Новая рэдакцыя зацверджана рашэннем агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 30.03.2016 №45). Дзяржаўная рэгістрацыя новай рэдакцыі статута ЗАТ «АТЛАНТ» ажыццёўлена Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

 14136 
5 Сведчанне Пра дзяржаўную рэгістрацыю Зачыненага акцыянернага таварыства «АТЛАНТ» (ЗАТ «АТЛАНТ») у Адзiным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрыемцаў за №100010198.
Зарэгістравана рашэннем Мінскага гарвыканкама.

 1039 
6 Сведчанне Пра дзяржаўную рэгістрацыю каштоўных папер
Выдадзены ЗАТ «АТЛАНТ» пра дзяржаўную рэгістрацыю Простых (звычайных) акцый у Дзяржаўным рэестры каштоўных папер 11 чэрвеня 2009 г.
Нумар рэгістрацыі 5-200-01-20085.

 687