Мы заўсёды рады новым пастаўшчыкам. Калі вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, калі ласка, азнаёмцеся з крытэрыямі, якія характарызуюць прынцып работы ЗАТ “АТЛАНТ” з новымі партнёрамі.


У цяперашні час у ЗАТ «АТЛАНТ» існуе ўжо сфарміраваная сістэма пастаўшчыкоў, з многімі мы працуем на працягу некалькіх гадоў. Тым не менш мы зацікаўленыя ў пашырэнні кола пастаўшчыкоў і заўсёды гатовыя разглядаць прапановы аб супрацоўніцтве, калі новыя прэтэндэнты здольныя прапанаваць найбольш прывабныя і рознабаковыя варыянты супрацоўніцтва.

Мы імкнёмся ствараць і падтрымліваць партнёрскія адносіны з нашымі пастаўшчыкамі. Вось чаму наша супрацоўніцтва мы прапануем будаваць, кіруючыся наступнымі прынцыпамі: сумленнасць і празрыстасць.

У працэсе прыняцця рашэння аб заключэнні альбо адмове ў заключэнні дагавора пастаўкі з контрагентам ЗАТ «АТЛАНТ» кіруецца наступнымі крытэрыямі:

Перавагі могуць мець наступныя пастаўшчыкі: 

Каб накіраваць камерцыйную прапанову аб супрацоўніцтве, напішыце нам на info@atlant.by . У прапанове неабходна максімальна поўна ўказаць вашы кантактныя даныя: тэлефон, факс, электронную пошту. Таксама просім абавязкова ўказваць у дасыланых прайс-лістах максімальную велічыню зніжкі, якую вы гатовыя прадаставіць ЗАТ «АТЛАНТ». Калі ваша прапанова акажацца канкурэнтаздольнай, прадстаўнік ЗАТ «АТЛАНТ» звяжацца з вамі.