Маючы шырокі вопыт праектаў у галіне мадэрнізацыі, якія адрозніваюцца глыбінёй і аб’ёмам работ, складанасцю станкоў, мы прапаноўваем:
Бягучая замена сістэмы кіравання ЛПК і прыводаў на сучасную тэхніку:
-
Дазваляе падтрымліваць і павышаць агульны тэхналагічны ўзровень эксплуатуемага на прадпрыемствах абсталявання.
Аднаўленне станка:
- Замена ці рамонт важнейшых вузлоў станка, мадэрнізацыя сістэмы кіравання.
Поўны капітальны рамонт станка:
-
Вяртанне станку яго першапачатковых тэхнічных характарыстык і допускаў, закладзеных у арыгінальных чарцяжах. Комплексная мадэрнізацыя сістэмы кіравання з выкарыстаннем ЛПК, праграмуемых кантролераў і прыводаў.
Пры ўсіх варыянтах мадэрнізацыі мы імкнёмся аснасціць абсталяванне новымі функцыянальнымі магчымасцямі і забяспечыць якасна больш высокі ўзровень эксплуатацыі станкоў.
Прымяненне нашых напрацовак пры мадэрнізацыі ў адпаведнасці з патрэбамі і пажаданнямі Заказчыка ўнясе эфектыўныя змены ў тэхналагічную сітуацыю вытворчасці і дасць магчымасць:
- пашырыць тэхналагічныя магчымасці абсталявання;
- павялічыць прадукцыйнасць;
- павялічыць дакладнасць апрацоўкі;
- атрымаць новыя магчымасці ў абслугоўванні і дыягностыцы станка;
- павялічыць аб’ём памяці для адпрацоўкі праграм;
- атрымаць магчымасць работы станка ў сетцы для перадачы кіруючых праграм, збору даных абрабоце абсталявання, хуткай дыягностыкі.
Магчымыя варыянты камплектацыі станкоў з ЛПК:
УЛПК:
- Fanuc, Siemens, NC, Fagor і інш.
Рэгулюемы электрапрывод:
- OMRON-Yaskawa, Японія
- КЕВA, Германія
- Lenze, Германія
- Siemens, Германія
- ControlTechnics, Англія
Кантролеры:
- OMRON-Yaskawa, Японія Mitsubishi Electric
Глыбіня мадэрнізацыі залежыць ад шматлікіх абставін, напрыклад:
- Агульны стан станка, механікі, гідраўлікі, электраабсталявання.
- Тэхналагічная прапрацоўка:
- чым плануецца загрузіць мадэрнізаванае абсталяванне?
- якога класа дэталі?
- якая дакладнасць апрацоўкі?
-
Максімальна магчымыя тэрміны вываду абсталявання з вытворчасці.
- Жаданне кіраўніцтва прынесці ў цэх разам з мадэрнізаваным станком сучасныя метады арганізацыі вытворчасці.
-
Спецыфічныя патрабаванні Заказчыкаў.
- Наяўнасць тэхнічнай дакументацыі на абсталяванне.
- Псіхалагічнае значэнне для абслуговага персаналу.
- Аб’ём фінансавых укладанняў у мадэрнізацыю.
- Ацаніўшы ўсе аспекты, мы прапануем Заказчыку аптымальнае рашэнне па мадэрнізацыі.
Мадэрнізацыя ўключае ў сябе:
-
замену ЛПК (NC 201, NC 210, Sinumerik 820C, Sinumerik 802 D, Fagorі г.д.);
-
устаноўку прыводаў падач па каардынатах X і Z фірм КЕВA, Siemens ,OMRONі г.д. (па жаданні Заказчыка);
-
устаноўку прывода галоўнага руху фірм КЕВA, Siemens, OMRON(па жаданні Заказчыка);
- капітальны рамонт станка з давядзеннем дакладнасных характарыстык да пашпартных даных завода-вытворцы; гарантыйнае абслугоўванне станка на працягу 6-12 месяцаў.
Магчыма паслягарантыйнае абслугоўванне па асобным дагаворы.