Цэнтр даследчых і эксперыментальных работ бытавой тэхнікі Закрытага акцыянернага таварыства «АТЛАНТ» акрэдытаваны на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 і адпавядае крытэрыям Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Цэнтр праводзіць выпрабаванні наступнай прадукцыі:
- прыборы халадзільныя электрычныя бытавыя;
- абсталяванне халадзільнае гандлёвае;
- устройствы халадзільныя, устройствы нізкатэмпературнага замарожвання і іх камбінацыі, бытавыя, якія працуюць ад электрычнай сеткі;
- машыны электрычныя пральныя аўтаматычныя бытавога прызначэння;
- бытавыя і аналагічныя электрычныя прыборы.







Выпрабаванні праводзяцца ў частцы:
- функцыянавання, на адпаведнасць ТНПА, у т.л. на энергаэфектыўнасць і надзейнасць;
- уздзеянне знешніх кліматычных фактараў пры транспартаванні (тэмпература ад мінус 600 С да плюс 500 С);
- на электра-пажарабяспеку (у т.л. і на камплектуючыя матэрыялы: электрычныя правады, выключальнікі, блокі кіравання, індыкацыі, сігналізацыі);
- на ўдарную хвалю і радыёперашкоды;
- на адпаведнасць вібраакустычным параметрам;
- механічныя выпрабаванні: на стэндзе імітацыі транспартавання, вертыкальны і гарызантальны ўдары.